-
Notifications
You must be signed in to change notification settings - Fork 0
стылістычныя правачкі па сайту
Лічбавыя тэхналогіі – наш ландшафт
Фаланстэр – каманда сацыяльных гікаў і людзей, што імкнуцца змяніць наша грамадства і разварушыць яго. Мы сацыяльныя наватары і эксперыментатары, наша місія распаўсюджваць новыя формы ўзаемадзеяння ўнутры супольнасцяў і дапамагаць супольнасцям сфармавацца і ўзмацніцца.
Фаланстэр – гэта надзея на іншае больш усвядомленнае заўтра. Мы верым, што тэхналогіі даюць магчымасці змяніць свет. Мы выкарыстоўваем шматлікія метады, але сёння факусуемся на лічбавых тэхналогіях. У цэнтры нашай дзейнайсці – супольнасці. Ты можаш далучыцца да аднаго з нашых праектаў альбо прапанаваць партнёрства.
Місія і бачанне
З дапамогай адкрытых і свабодных лічбавых і гуманітарных тэхналогій мы імкнемся дасягнуць больш аўтаномнага і дынамічнага беларускага грамадства, актыўна ўключанага ў стварэнне законаў, у развіццё і прыняцце рашэнняў.
Вікі Наш улюблёны інфраструктурны праект, дзе мы захоўваем досвед арганізацыі і перадаём яго новым пакаленням.
Вермі-ферма Праект закліканы пашырыць нашы веды пра прыроду а таксама павялічыць нашу аўтаномнасць у кіраванні смеццем.
Лічбавая Майстэрня Развіваем айці-валанцёрства ў Беларусі для дапамогі грамадскім арганізацыям паляпшаць сваю лічбавую інфрастуруктуру.
Градка Даследуем і прасоўваем эканомінку шарынга ў лічбавым асяродку і прыцягваем грамадзян да рэформы аўтарскага права.
Вікіфікацыя Прасоўваем сучасныя адкрытыя падыходы да кіравання ведамі а таксама ўзмацняем беларускую вікіпедыйную супольнасць.
Гік-лаўка Ствараем дызайн на гікаўскую тэматыку на адзенні, налепках і значыках, навучаем гэтаму іншых.